Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беленькі пра замарожваньне санкцыяў: Эўропа робіць выгляд, што можа ўплываць на Лукашэнку


Юрась Беленькі

Юрась Беленькі

Рашэньне Рады ЭЗ аб прыпыненьні на 4 месяцы санкцыяў супраць беларускіх уладаў Свабода папрасіла пракамэнтаваць намесьніка старшыні КХП-БНФ «Адраджэньне» Юрася Беленькага.

«Трэба разумець, што роля Аляксандра Лукашэнкі — абсалютна службовая, ён ня ёсьць беларускім дыктатарам, гэта чалавек, пастаўлены Масквой кіраваць Беларусьсю. Вядома, Захад гэта ведае. Але палітыкі там робяць выгляд, што ў Беларусі існуе ўласная дыктатура, якую можна паляпшаць пры дапамозе сыстэмы „бізуна і перніка“. Трэба разумець, што Расея трымае сытуацыю пад кантролем. Але Расея сама пад санкцыямі, эканоміка яе перажывае спад. Таму Захад спрабуе выкарыстаць аслаблены стан Расеі, імкнучыся наблізіць да сябе Беларусь».

XS
SM
MD
LG