Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік ураду Літвы лічыць, што ў Беларусі пачаліся перамены да лепшага


Альгірдас Буткявічус
Альгірдас Буткявічус

Прэм’ер-міністар Літвы Альгірдас Буткявічус заявіў, што ў Беларусі «пачаліся перамены да лепшага, якія нельга не заўважыць».

«Літва пастаянна назірае за тым, як Беларусь прытрымліваецца каштоўнасьцяў, у якім кірунку яна ідзе. І мы ня можам не заўважыць пачатку пераменаў. Так, Беларусь не далучылася — што нас вельмі пазытыўна настроіла! — да эканамічных санкцыяў, якія ў дачыненьні да Эўразьвязу і нас ужывае Расея. Трэба прыняць да ўвагі і тое, што былі вызваленыя палітычныя зьняволеныя. Аднак, мы чакаем ад Беларусі і іншых крокаў у кірунку дэмакратыі, таму што гэта — толькі пачатак», — сказаў Буткявічус ў эфіры «Літоўскага Радыё».

Паводле яго слоў, Літве і Беларусі варта шукаць больш кропак судакрананьня ў эканамічнай сфэры і «не забывацца на каштоўнасьці». «Але нашы эканамічныя адносіны зь Беларусьсю з кожным годам паляпшаюцца, і гэта настройвае нас на аптымістычны лад», — дадаў кіраўнік ураду Літвы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG