Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская фэдэрацыя футболу не зразумела, як «Пагоня» стала падставай для затрыманьня


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Прэс-служба асацыяцыі «Беларуская фэдэрацыя футболу» выступіла з заявай адносна затрыманьня пяцёх заўзятараў 12 кастрычніка.

Увечары 12 кастрычніка на «Барысаў-Арэне» былі затрыманыя пяцёра сяброў нефармальнага беларускамоўнага клюбу «Б-12». Як паведамляе клюб, прычынай затрыманьня сталі шалікі з гербам «Пагоня».

У заяве прэс-службы АБФФ гаворыцца:

«На дадзены момант мы спрабуем разабрацца ў сытуацыі, якая склалася. Нам абсалютна не зразумела, як сымболіка, якая не забароненая заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, а таксама не ўваходзіць у забароненыя сьпісы ФІФА і УЭФА, можа служыць падставай для затрыманьня заўзятараў у ходзе матчу».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG