Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магерыні і Ган ацанілі беларускія выбары


Вярхоўны прадстаўнік ЭЗ па зьнешняй палітыцы і палітыцы бясьпекі Фэдэрыка Магерыні (справа) і камісар ЭЗ па пытаньнях пашырэньня і палітыцы добрасуседзтва Ёганэс Ган

Вярхоўны прадстаўнік ЭЗ па зьнешняй палітыцы і палітыцы бясьпекі Фэдэрыка Магерыні (справа) і камісар ЭЗ па пытаньнях пашырэньня і палітыцы добрасуседзтва Ёганэс Ган

Эўразьвяз гатовы дапамагчы Беларусі ў правядзеньні дэмакратычных парлямэнцкіх выбараў.

Эўрапейскі Зьвяз распаўсюдзіў заяву вярхоўнага прадстаўніка ЭЗ па зьнешняй палітыцы і палітыцы бясьпекі Фэдэрыкі Магерыні і камісара ЭЗ па пытаньнях пашырэньня і палітыцы добрасуседзтва Ёганэса Гана.

Эўразьвяз уважліва сачыў за ходам прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, гаворыцца ў заяве, у тым ліку за перадвыбарнай фазай і агітацыйным пэрыядам. Адзначаецца, што дзень выбараў прайшоў у спакойнай абстаноўцы. Тым ня менш Беларусь павінна выконваць свае абавязаньні перад міжнароднай супольнасьцю:

«Мы прымаем да ведама папярэднія высновы і заключэньні Міжнароднай місіі па назіраньні за выбарамі БДІПЧ/АБСЭ ў Беларусі. Па зьвестках Місіі, Беларусь па-ранейшаму мае прайсьці значны шлях да выкананьня сваіх абавязаньняў у межах АБСЭ па правядзеньні дэмакратычных выбараў.

Павінна быць выканана праца па паляпшэньні выбарчага заканадаўства, у прыватнасьці, па збалянсаванасьці выбарчай адміністрацыі і працэдурах у дзень выбараў. Мы пільна вывучым канчатковы даклад АБСЭ/БДІПЧ і рэкамэндацыі ў ім.

Напярэдадні парлямэнцкіх выбараў 2016 году гэтыя рэкамэндацыі павінны быць рэалізаваныя нацыянальнымі ўладамі. Мы гатовыя дапамагчы Беларусі ў яе намаганьнях прывесьці выбарчы працэс у адпаведнасьць з абавязаньнямі перад АБСЭ і іншымі міжнароднымі стандартамі дэмакратычных выбараў».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG