Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пяцёх футбольных фанатаў будуць судзіць за шалікі з "Пагоняй"


Фанат футбольнай зборнай Беларусі з клюбу "Б-12". Фота: belarus12player via Twitter

Фанат футбольнай зборнай Беларусі з клюбу "Б-12". Фота: belarus12player via Twitter

Фанаты затрыманыя падчас гульні "Беларусь-Македонія" адборачнага матчу чэмпіянату Эўропы. Ім пагражаюць штрафы.

Увечары 12 кастрычніка на "Барысаў-Арэне" былі затрыманыя пяцёра сяброў нефармальнага беларускамоўнага клюбу "Б-12", паведамляе БелаПАН. Заўзятары правялі ноч у Барысаўскім РАУС, суды пройдуць 13 кастрычніка.

Паводле інфармацыі "Б-12", затрыманым інкрымінуецца непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі. Сапраўднай прычынай затрыманьня, як паведамляе клюб, сталі шалікі з гербам "Пагоня". На знак пратэсту астатнія фанаты, якіх было некалькі дзясяткаў, у перапынку пакінулі трыбуну і накіраваліся ў РАУС усьлед за затрыманымі.

Блогер Антон Матолька адрэагаваў на навіну пра фанатаў, а таксама на ранейшую навіну пра затрыманьне кіроўцы зь бел-чырвона-белым сьцягам зваротам да міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча, у якім просіць растлумачыць, на падставе якіх дакумэнтаў супрацоўнікі МУС выказваюць прэтэнзіі да грамадзян, калі бачаць у тых нацыянальную сымболіку.

Агулам гульню Беларусь-Македонія наведалі 1 545 гледачоў, што ёсьць новым антырэкордам наведвальнасьці гульняў беларускай зборнай.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG