Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 13 кастрычніка: Апублікаваньне справаздачы па «Боінгу», зьбітым летась над Украінай, 90 гадоў з дня нараджэньня Маргарэт Тэтчэр


Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Фота дня

Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша:

Нідэрлянды: чакаецца публікацыя выніковай справаздачы пра расьсьледаваньне прычынаў катастрофы над Украінай у 2014 годзе «Боінга» авіякампаніі «Малайзійскіх авіялініяў».

Вільня, у Беларускім доме правоў чалавека ім. Барыса Звозскава (вул. Латакё 3) адбудзецца прэсавая канфэрэнцыя па выніках прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. Пачатак а 12 гадзіне.

Гародня, галерэя «Крыга» (вул. Савецкая, 3), прэзэнтацыя-дыскусія «Беларуская культура — прастора выбару», на якую запрашаюць «Цэнтар эўрапейскай трансфармацыі» і міжнародны кансорцыюм «ЭўраБеларусь». На прэзэнтацыі будуць прадстаўленыя вынікі маніторынгу рэалізацыі ў Беларусі «Канвэнцыі ЮНЭСКА аб культурнай разнастайнасьці». Пачатак у 18.30.

У гісторыі:

1492 — адкрыцьцё Хрыстафорам Калюмбам выспы Сан-Сальвадор, якое лічыцца афіцыйнаю датаю «адкрыцьця Амэрыкі». Дзень 13 кастрычніка адзначаецца як дзяржаўнае сьвята ў ЗША пад назвай Дзень Калюмба.

1795 — у Санкт-Пецярбургу ўпаўнаважаныя Аўстра-Вугоршчыны, Прусіі і Расеі падпісалі канвэнцыю аб трэцім падзеле Рэчы Паспалітай.

1900 — апублікаваная асноўная кніга Зыгмунда Фройда «Тлумачэньне сноў».

1910 — у Санкт-Пецярбургу ў друкарні К. Пянткоўскага выходзіць другі паэтычны зборнік Янкі Купалы «Гусьляр».

1929 — у Менску пачаўся рух трамваяў.

1960 — З канвэера Беларускага аўтамабільнага заводу ў Жодзіне сышоў першы 40-тонны самазвал.

1999 — створаная Віцебская дыяцэзія.

У гэты дзень нарадзіліся:

1847 — Эдвард Вайніловіч, беларускі й польскі палітычны і грамадзкі дзяяч, абшарнік, фундатар касьцёлу сьвятых Сымона й Алены ў Менску.

1888 — Язэп Драздовіч, беларускі мастак.

1896 — Мікола Шчакаціхін, мастацтвазнавец, гісторык, тэарэтык мастацтва, дасьледаваў выяўленчае мастацтва і архітэктуру Беларусі ад старажытных часоў да сучаснасьці.

1925 — Маргарэт Тэтчар, прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі (1979-1990).

Цытата:

Чалавек можа ўлезьці на Эвэрэст для сябе. Але наверсе ён паставіць сьцяг сваёй краіны.

Маргарэт Тэтчар

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG