Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня КНР павіншаваў Лукашэнку з пераабраньнем


Сі Цзіньпін і Аляксандар Лукашэнка, вёска Быкачына, 12.05.2015

Сі Цзіньпін і Аляксандар Лукашэнка, вёска Быкачына, 12.05.2015

Старшыня КНР Сі Цзіньпін ад імя ўраду і кітайскага народу павіншаваў Аляксандра Лукашэнку зь перавыбраньнем на пасаду прэзыдэнта Беларусі. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэсавую службу кіраўніка Беларусі.

«Упэўнены, што пад вашым кіраўніцтвам дзяржаўнае будаўніцтва Беларусі дасягне яшчэ большых посьпехаў. Я надаю вялікую ўвагу разьвіцьцю кітайска-беларускіх адносінаў, шаную ўсталяваныя з вамі добрыя працоўныя адносіны і асабістае сяброўства».

Старшыня КНР запэўніў, што гатовы прыкладаць супольныя намаганьні для таго, каб увесь час прасоўваць кітайска-беларускія адносіны ўсебаковага стратэгічнага партнэрства на новую ступень разьвіцьця на карысьць дзьвюх краінаў і народаў.

Як паведамлялася раней, назіральнікі ад СНД і КНР прызналі беларускія выбары свабоднымі і дэмакратычнымі, у адрозьненьне ад назіральнікаў ад БДІПЧ АБСЭ і ПАРЭ.

XS
SM
MD
LG