Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіроўцу зь бел-чырвона-белым сьцягам ДАІшнікі затрымалі на дзьве гадзіны. Відэа


Падчас акцыі пратэсту ўвечары 11 кастрычніка на Кастрычніцкай плошчы супрацоўнікі ДАІ затрымалі аднаго з кіроўцаў.

Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

Кіроўца, якога клічуць Ігар Малахаў, запісаў сваю размову з ДАІшнікамі на відэа. Сёньня ролік зьявіўся ў інтэрнэце.

Прычынай спыненьня аўтамабіля, відавочна, паслужыла тое, што, праяжджаючы насупраць месца правядзеньня акцыі, Ігар Малахаў прасыгналіў у знак падтрымкі, у гэты ж час з акна ягонай машыны быў вывешаны бел-чырвона-белы сьцяг.

Як паведамляе партал tut.by са спасылкай на знаёмага Ігара Малахава, «з акна ў яго лунаў бел-чырвона-белы сьцяг. Каля цырку машыну спынілі супрацоўнікі ДАІ і, не тлумачачы нічога, прымушалі ехаць у РАУС для разбору. Але, паколькі кіроўца нічога не парушыў, ехаць у міліцыю ён адмовіўся. Аўтамабіль абшукалі і знайшлі ў багажніку 5 пачак соку. Інспэктары папрасілі даць чэк на тавар, але яго ў кіроўцы не аказалася. Супрацоўнікі ДАІ заявілі, што сок можа быць крадзены, і сказалі чакаць экспэртную групу».

Ігар Малахаў чакаў паўтары гадзіны, але ніхто да яго не прыехаў. Пасьля 22:00 супрацоўнікі ДАІ адпусьцілі кіроўцу.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG