Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чатырох анархістаў, затрыманых 11 кастрычніка, адпусьцілі зь міліцыі без накіраваньня ў суд


Стыхійнае шэсьце людзей 11 кастрычніка супраць фальшаваньня выбараў

Стыхійнае шэсьце людзей 11 кастрычніка супраць фальшаваньня выбараў

Чатырох зь пяці анархістаў, якіх увечары 11 кастрычніка затрымалі блізу Кастрычніцкай плошчы, выпусьцілі з Кастрычніцкага РУУС. Пяты яшчэ ў міліцыі. Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведаміла праваабаронца, якая з раніцы 12 кастрычніка знаходзілася ў Кастрычніцкім судзе Менску.

«Актывістаў у суд так і не прывезьлі. На іх склалі пратаколы, але, як сказалі ў міліцыі, пратаколы патрабуюць выпраўленьняў, і таму хлопцаў адпусьцілі. Калі будуць суды, не сказалі. Толькі ўзялі зь іх расьпіскі, што на позву яны зьявяцца. Лёс пятага з затрыманых пакуль невядомы, высьвятляем», — паведаміла праваабаронца.

Увечары 11 кастрычніка непадалёк ад плошчы Незалежнасьці былі затрыманыя 5 актывістаў анархісцкага руху, якія далучыліся да стыхійнага шэсьця людзей, што пратэставалі супраць фальшаваньня выбараў. Усяго ў шэсьці ўзяло ўдзел каля ста чалавек. Сярод затрыманых быў 17-гадовы Ягор Скрабнеўскі, на якога міліцыянты склалі пратакол і адпусьцілі.

Актывісты анархісцкага руху, зь якімі сёньня ішоў разбор у Кастрычніцкім РУУС, пажадалі, каб іх імёны ў мэдыях не называліся.

XS
SM
MD
LG