Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Эканамічны Нобэль» 2015 далі за досьледы беднасьці


Ляўрэатам сёлетняй Прэміі Швэдзкага дзяржаўнага банку па эканамічных навуках памяці Альфрэда Нобэля, вядомай таксама як Нобэлеўская прэмія па эканоміцы, стаў спэцыяліст па мікраэканоміцы Энгус Дзітан.

Як паведамляе сайт прэміі, брытанскі эканаміст быў адзначаны за «за аналіз праблемаў спажываньня, беднасьці і сацыяльнага забесьпячэньня».

Афіцыйная цырымонія ўручэньня ўсіх нобэлеўскіх прэмій адбудзецца ў Стакгольмскай ратушы 10 сьнежня — у дзень сьмерці заснавальніка прэміі Альфрэда Нобэля. З рук караля Швэцыі ляўрэаты атрымаюць адмысловы дыплём, а таксама мэдаль. Пасьля цырымоніі ўзнагароджаньня пройдзе банкет на прыблізна 1300 чалавек. Грашовую частку ўзнагароды сёлета складае 8 мільёнаў швэдзкіх кронаў (953 тысячы даляраў).

XS
SM
MD
LG