Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Назіральнікі ад СНД і Кітаю прызналі беларускія выбары свабоднымі і дэмакратычнымі


Сяргей Лебедзеў і Лідзія Ярмошына

Сяргей Лебедзеў і Лідзія Ярмошына

Кіраўнік місіі назіральнікаў ад СНД, старшыня Выканаўчага камітэту СНД Сяргей Лебедзеў заявіў сёньня, што «выбары адпавядаюць прынцыпу правядзеньня дэмакратычных выбараў, яны былі празрыстыя, адкрытыя і канкурэнтныя».

Пра гэта паведамляе Інтэрфакс.

Паводле слоў Лебедзева, місія адзначыла, што выбары прайшлі больш спакойна і арганізавана, чым пяць гадоў таму, у кампанію 2010 году. Акрамя таго, Лебедзеў заявіў, што назіральнікі ад СНД адзначылі больш высокі ўзровень культуры вядзеньня выбарчай кампаніі кандыдатамі ў прэзыдэнты. «Не было нейкіх укідаў кампрамату, чорнага піяру», — сказаў ён.

Што тычыцца недахопаў, то Лебедзеў, у прыватнасьці, назваў спробы сямейнага галасаваньня (калі муж і жонка спрабуюць адначасова галасаваць у адной кабінцы), адсутнасьць інфармацыйных матэрыялаў пра кандыдатаў на некаторых выбарчых участках. «Парушэньняў было трохі», — падсумаваў кіраўнік місіі.

«Нам спадабалася высокая актыўнасьць выбарцаў. Я думаю, галоўнай прычынай высокай яўкі было тое, што людзям ня ўсё роўна», — рэзюмаваў Лебедзеў.

Акрамя таго, выбары прэзыдэнта Беларусі прызнала легітымнымі, празрыстымі і справядлівымі місія назіральнікаў ад Кітаю.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG