Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанскі МЗС: паведамленьне аб дазволе зьбіваць расейскія самалёты «недакладнае»


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Брытанская газэта Daily Star паведаміла пра дазвол нібыта атрыманы брытанскімі пілётамі і пілётамі НАТО, якія ўдзельнічаюць у апэрацыі супраць экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава» — «у выпадку пагрозы іх жыцьцю» атакаваць расейскія вайсковыя самалёты.

Лёнданскі таблёід Daily Star прыводзіць словы ананімнай крыніцы ў міністэрстве абароны: «толькі справа часу, калі нашы пілёты будуць ўцягнутыя ў сьмяротную канфрантацыю з расейскімі самалётамі».

Газэта сьцьвярджае, што камандаваньне Каралеўскіх ваенна-паветраных сілаў параіла брытанскім пілётам ў Іраку «любой цаной пазьбягаць канфрантацыі з расейскімі вайсковымі самалётамі, аднак, калі іх жыцьцям будзе пагражаць небясьпека, яны павінны быць гатовыя да таго, каб адкрываць па іх агонь».

Яшчэ адна ананімная крыніца газэты падкрэсьліла неабходнасьць абараняць брытанскіх пілётаў. Яна таксама заявіла, што «дастаткова зьбіць хоць адзін самалёт у паветранай атацы, каб цалкам зьмяніць увесь палітычны ляндшафт».

Расейскі амбасадар у Лёндане Аляксандр Якавенка зьвярнуўся ў МЗС Вялікабрытаніі з патрабаваньнем растлумачыць паведамленьне Daily Star, якое ён назваў «правакацыйным ўкідам». У Твітэры брытанскага МЗСу паведамляецца, што прадстаўнік Міністэрства абароны назваў «недакладным» паведамленьне Daily Star аб дазволе брытанскім пілётам зьбіваць расейскія самалёты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG