Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падчас спантаннай Плошчы затрыманыя 5 анархістаў


Учора, 11 кастрычніка, каля 20 гадзінаў недалёка ад плошчы Незалежнасьці былі затрыманыя 5 актывістаў анархісцкага руху. Пра гэта паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».

Дваіх зьмясьцілі на ноч у цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна. Лёс ячшэ траіх высьвятляецца.

Вядома, што былі складзеныя пратаколы паводле артыкулу 17.1 КаАП «Дробнае хуліганства», і сёньня, 12 кастрычніка, адбудзецца разгляд адміністрацыйных справаў у судзе Кастрычніцкага раёну Менску.

Акрамя таго, пратакол быў складзены і на 17-гадовага Ягора Скрабнеўскага, аднак хлопца адпусьцілі.

XS
SM
MD
LG