Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве «крыніца» з органаў сьцьвярджае, што «прадухілены тэракт»


На месцы тэракту ў Анкары, дзе ў суботу загінулі дзясяткі чалавек

На месцы тэракту ў Анкары, дзе ў суботу загінулі дзясяткі чалавек

Расейскія праваахоўныя органы параўноўваюць выяўленую «бомбу» з той, што ўжывалася ў Анкары.

У Маскве затрыманыя дзесяць чалавек, якія падазраюцца ў падрыхтоўцы тэракту, паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на праваахоўныя органы. У падазраваных, большасьць якіх, як паведамляе агенцтва, грамадзяне краінаў Сярэдняй Азіі, канфіскаванае выбуховае прыстасаваньне магутнасьцю каля пяці кіляграмаў у трацілавым эквіваленце.

«Інтэрфакс» адзначае, спасылаючыся на словы крыніцы, што паводле свайго складу бомба падобная да тых, якія ўжываліся напярэдадні ў Анкары пры падвойным тэракце — двух выбухах, ахвярамі якіх сталі каля ста чалавек, а некалькі соцень атрымалі раненьні.

Паводле зьвестак расейскіх спэцслужбаў, на якія спасылаецца інфармацыйнае агенцтва, у адрозненьне ад выбухаў у Турэччыне, дзе дзейнічалі «тэрарысты-сьмяротнікі», у Маскве «плянавалася выкарыстоўваць дэтанатар ў выглядзе мабільнага тэлефона».

Расейскае інфармацыйнае агенцтва, якое апублікавала гэтыя зьвесткі, адзначае, што ня мае афіцыйнага пацьверджаньня прыведзеных зьвестак.

Раней у Нацыянальным антытэрарыстычным камітэце (НАК) паведамілі, што органамі бясьпекі ў адным з жылых дамоў у Стральбішчанскім завулку Цэнтральнай адміністрацыйнай акругі Масквы затрыманая група асобаў, якія маюць дачыненьне да падрыхтоўкі тэрарыстычнага акту.

XS
SM
MD
LG