Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шэф МЗС Польшчы: Вынік Лукашэнкі пакуль нічога не мяняе


Гжэгаж Схэтына

Гжэгаж Схэтына

Міністар замежных справаў Польшчы Гжэгаж Схэтына сказаў, што выйгрыш Аляксандра Лукашэнкі ў выбарах 11 красавіка у бліжэйшай пэрспэктыве нічога не мяняе.

«На сёньня гэта нічога не мяняе, але паглядзім, як гэта будзе выглядаць у бліжэйшыя дні» — пракамэнтаваў Схэтына выбары ў Беларусі для польскай тэлевізіі.

Тым ня менш Схэтына лічыць, што Лукашэнка ў змозе дабіцца адмены санкцый Эўразьвязу.

«Ён будзе вельмі інтэнсіўна змагацца, каб адмяніць накладзеныя на Беларусь санкцыі, і мае шанцы на посьпех» — лічыць польскі палітык.

XS
SM
MD
LG