Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ваўкавыску з участку выставілі незалежнага назіральніка


Віталь Гуляк, архіўнае фота

Віталь Гуляк, архіўнае фота

Гэта адбылося падчас падліку галасоў, калі незалежны назіральнік Віталь Гуляк зрабіў заўвагу старшыні камісіі.

Паводле Гуляка, ён хацеў уручыць старшыні камісіі складзены ім акт на сяброў выбарчай камісіі, пасьля таго як тыя зьмяшалі бюлетэні з асноўнай скрыні з тымі, якія былі ў дзьвюх скрынях для хатняга галасаваньня.

Гуляк заявіў старшыні камісіі, што такім чынам яны парушылі артыкул 55 Выбарчага кодэксу. Падчас падліку галасоў, паводле Гуляка, вынікі не агалошваліся.

XS
SM
MD
LG