Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывіст расчараваны: на Плошчы не было лідэраў апазыцыі


Малады актывіст, які яшчэ нядаўна быў студэнтам, распавёў у жывым эфіры карэспандэнту Свабоды Валеру Каліноўскаму пра сваё расчараваньне ад адсутнасьці лідэра на акцыі пратэсту 11 кастрычніка:

"Людзі прыйшлі, дзе Статкевіч? Я расчараваны. Я расчараваны многімі людзьмі. Глядзіце: многа людзей прыйшло, яны разьлічваць на нешта, хочуць чагосьці, чакаюць чагосьці. Дзе наша падтрымка? Людзі хочуць нейкага легітымнага прадстаўніка. Чаму мы адны тут? Чаму ніхто не падтрымлівае нас з тых законных прадстаўнікоў, за якіх мы галасавалі ці якіх мы падтрымлівалі сваімі пратэстамі?

У мяне такое адчуваньне, што мяне тут кінулі.

Так, тут ёсьць мае суайчыньнікі, тут ёсьць шмат людзей, якія са мной, але няма ніводнага "выразьніка агульнай думкі". Я лічу, што такія людзі ёсьць, якіх я магу назваць сваімі лідэрамі. Статкевіч – адзін зь іх, я хацеў бы тут бачыць Тацяну".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG