Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пратэстоўцы ў Менску рушылі да Чырвонага касьцёла ВІДЭА


Каля двухсот пратэстоўцаў, якія сабраліся сёньня ўвечары на Кастрычніцкай плошчы, падыходзяць да Чырвонага касьцёла.

Актывісты нясуць некалькіх расьцяжак і сьцягі. Людзі скандуюць «Жыве Беларусь», «Байкот», «Лукашэнка — сыходзь», «Радзіма! Свабода! Далой Луку-урода» ды іншыя лёзунгі.

Дэманстранты ідуць па тратуары, не парушаюць правіла дарожнага руху.

Міліцыя не перашкаджае руху пратэстоўцаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG