Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Статкевіч пра пратэстоўцаў на плошчы: Мая павага гэтым людзям


Мікалай Статкевіч ацаніў выхад некалькіх сотняў актывістаў на Кастрычніцукую плошчу як «маральны крок», які, аднак, ён падтрымаць ня можа.

«Гэта маральны крок. На жаль, у мяне два абмежавальнікі. Я заявіў сваю пазыцыю „ігнору“, і я ігнарую гэтую дату. І яшчэ я атрымаўся лідэрам акцыяў, якія праходзілі на працягу так званай агітацыйнай кампаніі. І калі я ўзначальваю акцыю з 50 чалавек, то будуць казаць, што ўся апазыцыя правяла апошнюю Плошчу з 70 чалавек — гэта будзе выкарыстоўвацца. Але мая павага гэтым людзям — гэта, безумоўна, патрэбна. Гэта падзея, якая ня будзе лішняй», — заявіў Статкевіч у эфіры Радыё Свабода.

Кажучы пра кандыдата ў прэзыдэнты Тацяну Караткевіч, Статкевіч выказаў думку, што яна была абавязана заклікаць людзей да масавых пратэстаў.

«Закліч — ідзіце галасуйце, а потым ідзіце на Плошчу. Калі б гэты кандыдат заклікаў на Плошчу бараніць сваю перамогу, бараніць свае галасы ад фальсыфікацыяў, то гэта было б выразным сьведчаньнем, што ўсе падазрэньні наконт гэтага кандыдата ня спраўдзіліся. Тады трэба прасіць прабачэньня і ісьці станавіцца побач», — заявіў былы палітвязень.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG