Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цэнтральная выбарчая камісія паведаміла дадзеныя аб удзельніках галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах зь улікам датэрміновага галасаваньня і першых дзьвюх гадзін асноўнага. Сярэдняя яўка за гэта час склала 40,43%.

Па рэгіёнах сытуацыя наступная:

Берасьцейская вобласьць — 39,68,

Віцебская — 45,11,

Гарадзенская — 41,49,

Гомельская — 43,14, Магілёўская — 41,43,

Менская — 42,07,

Менск — 32,77.

Усяго ў выбарчыя сьпісы ўнесена 6 995 885 грамадзянаў.

11 кастрычніка ў Беларусі праходзяць прэзыдэнцкія выбары. Выбарчыя ўчасткі адчыніліся ў 8 гадзін раніцы і будуць працаваць да 20 гадзін.

На пасаду кіраўніка Беларусі прэтэндуюць старшыня Лібэральна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч, прадстаўніца грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Тацяна Караткевіч, дзейны кіраўнік дзяржавы Аляксандар Лукашэнка і старшыня Беларускай патрыятычнай партыі Мікалай Улаховіч. Грамадзяне могуць таксама прагласаваць супраць усіх кандыдатаў.

За правядзеньнем прэзыдэнцкай кампаніі сочаць больш за 900 міжнародных назіральнікаў.

У сьпісы для галасаваньня ўключаныя больш за 6,9 мільёнаў выбаршчыкаў, у тым ліку па-за межамі Беларусі — больш за 5,7 тысяч чалавек.

Лічыцца, што выбары прэзыдэнта адбыліся, калі ў галасаваньні прынялі ўдзел больш за палову грамадзянаў краіны, уключаных у сьпіс выбаршчыкаў. Кіраўнік дзяржавы лічыцца абраным, калі за яго прагаласавалі больш за палову грамадзян Беларусі, якія прынялі ўдзел у галасаваньні.

Усяго ў датэрміновым галасаваньні на прэзыдэнцкіх выбарах з 6 па 10 кастрычніка прынялі ўдзел 36,05% выбаршчыкаў, што зьяўляецца найбольшай колькасьцю ў параўнаньні з усімі папярэднімі прэзыдэнцкімі кампаніямі 2001, 2006 і 2010 гадоў.

XS
SM
MD
LG