Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гайдукевіч будзе галасаваць у Сёмкаве


У штабе Сяргея Гайдукевіча

У штабе Сяргея Гайдукевіча

У штабе Сяргея Гайдукевіча кожную гадзіну паступае інфармацыя з рэгіёнаў пра колькасьць людзей, якія прагаласавалі. Тут сабралася каля дзясятка журналістаў.

У штабе Сяргея Гайдукевіча кожную гадзіну паступае інфармацыя з рэгіёнаў пра колькасьць людзей, якія прагаласавалі. Тут сабралася каля дзясятка журналістаў.

Сяргея Гайдукевіча ў штабе няма, а 12-й гадзіне ён разам з жонкай будзе галасаваць у Сёмкаве.

Намесьнік старшыні ЛДПБ Алег Гайдукевіч прагаласаваў датэрмінова два дні таму.

Алег Гайдукевіч

Алег Гайдукевіч

Прысутным у штабе прапануюць каву, бутэрброды і вінаград.

11 кастрычніка ў Беларусі праходзяць прэзыдэнцкія выбары. Выбарчыя ўчасткі адчыніліся ў 8 гадзін раніцы і будуць працаваць да 20 гадзін.

На пасаду кіраўніка Беларусі прэтэндуюць старшыня Лібэральна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч, прадстаўніца грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Тацяна Караткевіч, дзейны кіраўнік дзяржавы Аляксандар Лукашэнка і старшыня Беларускай патрыятычнай партыі Мікалай Улаховіч. Грамадзяне могуць таксама прагласаваць супраць усіх кандыдатаў.

За правядзеньнем прэзыдэнцкай кампаніі сочаць больш за 900 міжнародных назіральнікаў.

У сьпісы для галасаваньня ўключаныя больш за 6,9 мільёнаў выбаршчыкаў, у тым ліку па-за межамі Беларусі — больш за 5,7 тысяч чалавек.

Лічыцца, што выбары прэзыдэнта адбыліся, калі ў галасаваньні прынялі ўдзел больш за палову грамадзянаў краіны, уключаных у сьпіс выбаршчыкаў. Кіраўнік дзяржавы лічыцца абраным, калі за яго прагаласавалі больш за палову грамадзян Беларусі, якія прынялі ўдзел у галасаваньні.

Усяго ў датэрміновым галасаваньні на прэзыдэнцкіх выбарах з 6 па 10 кастрычніка прынялі ўдзел 36,05% выбаршчыкаў, што зьяўляецца найбольшай колькасьцю ў параўнаньні з усімі папярэднімі прэзыдэнцкімі кампаніямі 2001, 2006 і 2010 гадоў.

XS
SM
MD
LG