Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У цэнтры Кабула адбыўся магутны выбух


Cалдаты НАТО і аўганская служба бясьпекі аглядаюць месца тэракту ў Кабуле, Аўганістан, 11 кастрычніка 2015 году
Cалдаты НАТО і аўганская служба бясьпекі аглядаюць месца тэракту ў Кабуле, Аўганістан, 11 кастрычніка 2015 году

Раніцай 11 кастрычніка ў цэнтры сталіцы Аўганістана Кабуле баявік-сьмяротнік падарваў аўтамабіль каля замежнага ваеннага канвою ў час, калі на вуліцы было шмат людзей.

Прадстаўнік аўганскай паліцыі паведаміў, што ў выніку інцыдэнту ёсьць пацярпелыя, але колькі іх — не сказаў.

Неўзабаве пасьля выбуху ісламісцкі рух «Талібан» узяў на сябе адказнасьць за напад.

Атака адбылася на фоне напружанасьці, выкліканай, у прыватнасьці, непрацяглымі баявымі дзеяньнямі паміж урадавымі войскамі і талібамі ў горадзе Кундуз у мінулым месяцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG