Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль нанёс авіяўдары па аб’ектах ХАМАС у сэктары Газа


Ілюстрацыйнае фота. Пасьля ізраільскага паветранага ўдару ў сэктары Газа 9 жніўня 2014 году
Ілюстрацыйнае фота. Пасьля ізраільскага паветранага ўдару ў сэктары Газа 9 жніўня 2014 году

Ізраільскія самалёты нанесьлі авіяўдары па аб’ектах руху ХАМАС у сэктары Газа на фоне нарастаючай напружанасьці паміж ізраільцянамі і палестынцамі.

Як заяўляюць улады Газы, ахвярамі авіяўдару сталі два чалавекі, чацьвёра параненыя, яшчэ трое, як мяркуецца, знаходзяцца пад заваламі дома. Паводле інфармацыі лекараў, загінулі цяжарная жанчына і яе трохгадовая дачка, паведамляе ВВС.

Прадстаўнікі ізраільскай арміі паведамілі, што ваенна-паветраныя сілы атакавалі два склады са зброяй, якія належаць руху ХАМАС, у адказ на запуск двух ракет палестынцамі ў пятніцу і суботу. Адна ракета ўзарвалася на ізраільскай тэрыторыі, не прычыніўшы нікому шкоды, іншая была зьбітая ізраільскай сыстэмай ПРА.

Раней прэм’ер-міністар Ізраіля Біньямін Нэтаньяху аб’явіў мабілізацыю сотняў паліцэйскіх рэзэрвістаў з-за абвастрэньня адносінаў паміж ізраільцянамі і палестынцамі.

Рэзэрвісты пачнуць службу ў нядзелю, каб аднавіць парадак у Ерусаліме і па ўсёй краіне, паведаміў Нэтаньяху.

У суботу ізраільская паліцыя застрэліла двух палестынскіх юнакоў падчас сутыкненьняў недалёка ад мяжы з сэктарам Газа.

Сутыкненьні паміж палестынцамі і ізраільцянамі пачасьціліся ў апошнія тыдні. У мінулую нядзелю паліцыя Ізраіля абмежавала для палестынцаў доступ у Стары горад Ерусаліма, дзе знаходзіцца, у прыватнасьці, сьвяшчэнная для мусульман мячэць Аль-Акса.

Гэтаму папярэднічалі два кровапралітныя напады на мінакоў-ізраільцян. У адным выпадку двое ізраільцян былі зарэзаныя да сьмерці. Рашэньне закрыць Стары горад выклікала беспарадкі сярод палестынцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG