Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гвінеі на прэзыдэнцкіх выбарах 8 кандыдатаў


Дзяржаўны сьцяг Гвінеі

Дзяржаўны сьцяг Гвінеі

У Гвінеі 11 кастрычніка пасьля жорсткіх сутыкненьняў паміж апазыцыяй і прыхільнікамі ўладаў стартуюць прэзыдэнцкія выбары.

Супернікамі цяперашняга прэзыдэнта краіны Альфа Кандэ, які спадзяецца застацца на другі тэрмін, стануць сем кандыдатаў, паведамляе BBC.

Галоўны канкурэнт прэзыдэнта на выбарах Сэлу Далейн Дьяло заклікаў сваіх прыхільнікаў галасаваць, нягледзячы на тое, што мясцовы суд раней адмовіўся задаволіць яго просьбу аб пераносе выбараў.

Папярэднія выбары ў 2010 годзе лічацца першым свабодным галасаваньнем з моманту здабыцьця дзяржавай незалежнасьці ў 1958 годзе.

З тых часоў Гвінея моцна пацярпела ад ўспышкі ліхаманкі Эбола і зьніжэньня коштаў на галоўны прадукт экспарту — баксіты.

Апазыцыйныя партыі хацелі перанесьці выбары з-за паведамленьняў аб парушэньнях у сьпісах выбаршчыкаў, аднак выбаркам ім адмовіў.

Некалькі чалавек загінулі ў сутыкненьнях напярэдадні выбараў.

Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун у суботу ўвечары асудзіў успышку гвалту, а таксама заклікаў усе палітычныя сілы ў краіне ўрэгуляваць любыя рознагалосьсі шляхам дыялёгу.

XS
SM
MD
LG