Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦВК: Больш за траціну выбарцаў прагаласавалі датэрмінова


На 20 гадзін 10 кастрычніка датэрмінова прагаласавалі 36,05% ад зарэгістраваных выбарцаў у Беларусі, паведамляецца на сайце Цэнтральнай выбарчай камісіі.

Гэты паказчык значна вышэйшы, чым падчас мінулых прэзыдэнцкіх выбараў. У 2010 годзе датэрмінова прагаласавалі 23,1%.

Права прагаласаваць датэрмінова тэарэтычна разьлічана на выбарцаў, якія ня маюць магчымасьці прагаласаваць у дзень выбараў.

Праваабаронцы фіксуюць завышэньне дадзеных яўкі з боку выбарчых камісіяў, шматлікія выпадкі прымусу да ўдзелу ў галасаваньні і ўмяшаньне ў працу камісіяў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG