Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лідэр КНДР паабяцаў адбіць любую пагрозу, што зыходзіць ад ЗША


Лідэр Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын выступіў на парадзе ў гонар 70-годзьдзя Працоўнай партыі Карэі і заявіў пра гатоўнасьць яго краіны абараніць сябе ў любой вайне, распачатай ЗША, перадае ВВС.

«Жалезны дух і яднаньне нашай арміі і нашага народа дало нам магчымасьць прарвацца праз санкцыі і ізаляцыю з боку імпэрыялістаў і ўвагнала нашых ворагаў у скрайнюю ступень занепакоенасьці і страху», — сказаў Кім Чэн Ын на грандыёзным ваенным парадзе.

Тысячы вайскоўцаў з чырвонымі сьцягамі прайшлі шыхтамі па цэнтры Пхеньяна. Пілётная група зьнішчальнікаў намалявала ў небе лічбу 70. У парадзе таксама прынялі ўдзел танкі і ракетныя комплексы.

Ні адзін лідэр іншай дзяржавы не прыбыў на ўрачыстасьці ў Пхеньян, толькі Пэкін даслаў высокапастаўленага чальца Камуністычнай партыі Кітая ў паўночнакарэйскую сталіцу.

Як адзначалі экспэрты, за парадам у КНДР уважліва сачылі заходнія ваенныя спэцыялісты, якія паспрабуюць вызначыць узровень ваеннага разьвіцьця Паўночнай Карэі.

У верасьні Пхеньян паведаміў, што галоўны атамны рэактар краіны, які выклікае занепакоенасьць усясьсветнай супольнасці, — ядзерны комплекс у Ёнбёне — працуе «на поўную магутнасьць».

XS
SM
MD
LG