Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Заходнія дыпляматы зноў спадзяюцца на «пазытыўныя сыгналы» зь Менску


Лубамір Зааралэк

Лубамір Зааралэк

Кіраўнікі МЗС Латвіі Эдгар Рынкевіч і Чэхіі Лубамір Зааралэк выказаліся за перагляд санкцый Эўразьвязу ў дачыненні да Беларусі, калі падчас прэзыдэнцкіх выбараў з краіны прыйдуць «пазітыўныя сыгналыі».

«Сытуацыі ў Беларусі мы прысьвяцілі значную частку нашых перамоў», — заявіў журналістам на прэс-канфэрэнцыі ў Празе Зааралэк. Паводле яго, і Чэхія, і Латвія зь цікавасьцю чакаюць ацэнкі ўзроўню прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, перадае агенцтва «РІА Навіны».

Абодва міністры таксама пазытыўна ацанілі рашэньне кіраўніка Беларусі Лукашэнкі аб вызваленьні палітвязьняў, а таксама ролю Менску ў перамовах аб урэгуляваньні канфлікту ва Ўкраіне.

Пры гэтым кіраўнік МЗС Чэхіі адзначыў, што ў цэлым варта праяўляць стрыманасьць у дачыненьні да афіцыйнага Менску, паколькі гаворкі пра якія-небудзь сур’ёзныя зьмены пакуль не ідзе. Тым ня менш, паводле міністраў, ёсць магчымасьць падняць адносіны Беларусь — Эўразьвяз на больш высокі ўзровень.

XS
SM
MD
LG