Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Караткевіч можа абскардзіць вынікі выбараў у Вярхоўным судзе


Пра такую магчымасьць заявіў сёньня кіраўнік выбарчага штабу прэтэндэнткі на пасаду прэзыдэнта Беларусі Андрэй Дзьмітрыеў:

«Для нас вельмі важна, як пройдзе заўтра падлік бюлетэняў. Мы будзем арыентавацца на справаздачы назіральнікаў з „Права выбару — 2015“ і Бюро дэмакратычных інстытутаў (БДІПЧ) АБСЭ у тым, каб даваць палітычную ацэнку выбарам.

Згодна зь беларускім заканадаўствам, скаргу ў Вярхоўны суд на вынікі галасаваньня можа падаць толькі кандыдат на прэзыдэнта. Таму ўсё, што напрацоўваецца цяпер назіральнымі місіямі, мы гатовыя ўключыць у скаргу, калі галасы будуць лічыцца несумленна і непразрыста».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG