Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Клявэсын


Франсуа-Юбэр Друэ. Партрэт жанчыны
Франсуа-Юбэр Друэ. Партрэт жанчыны

Раяль — гэта 88 клявішаў, 3 пэдалі, 10 пальцаў і 2 нагі. Бо... бяз пальцаў і ног — ня будзе аніякай музыкі.

Белыя клявішы на раялі — галоўныя. Яны даўжэйшыя, і іх больш. Чорныя — крыху выступаюць над белымі. Яны карацейшыя, іх менш. Але... у адных без другіх ня будзе аніякай гармоніі.

Калі на раялі клявішы афарбаваныя наадварот — гэта клявэсын. Калі ўсе чорныя — трэба папросту падняць крышку.

...Так і я — без твайго дотыку — не жанчына. Адно прымае больш рашэньняў, але з другога — пачынаецца патрэба іх прымаць. Ролі ў нас паблытаныя, але музыка гучыць наўсьцяж. З клявэсына — асабліва кранальная.

Юлія Цяльпук

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG