Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады забясьпечылі рэкордную яўку за ўсю гісторыю прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі


За чатыры дні датэрміновага галасаваньня ў прэзыдэнцкай кампаніі, 6–9 кастрычніка, яўка выбарнікаў склала 28,09%, паведамляе ЦВК.

Гэта рэкордная лічба за ўсю гісторыю прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. За чатыры дні датэрміновага галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах 2010 года выбарчыя ўчасткі наведала 17,4 працэнтаў грамадзян, якія маюць права голасу, на выбарах-2006 — 22,5 працэнтаў.

Навошта ўлада ўсімі адміністратыўнымі спосабамі імкнецца падвысіць працэнт датэрміновага галасаваньня? Валянцін Стэфановіч, прадстаўнік кампаніі назіраньня «Праваабаронца за свабодныя выбары», тлумачыць гэта непразрыстасьцю працэдуры датэрміновага галасаваньня

Валянцін Стэфановіч

Валянцін Стэфановіч

Стэфановіч: Калі казаць пра выбарчыя кампаніі, то ў апошнія гады лічбы выбарнікаў на розных выбараў, якія прагаласавалі датэрмінова, традыцыйна складае 20-30 працэтаў. Гэта тое, што мы заўсёды крытыкавалі, і ўказвалі, што гэта занадта высокі працэнт. Бо кожныя выбары мы бачым адну і тую карціну — «добраахвотна-прымусовае» датэрміновае галасаваньне пэўных катэгорыяў выбарнікаў. Гэта студэнты, жыхары інтэрнатаў, супрацоўнікі дзяржаўных прадпрыемстваў. Такім чынам, улада забясьпечвае шэраг задачаў — перш за ўсё, яўка.

Назіральнікі ня могуць назіраць за захаванасьцю выбарчых бюлетэняў, недатыкальнасью выбарчых скрыняў у пэрыяд пасьля 19 гадзін у дні датэрміновага галасаваньня. Пакоі выбарчых камісіяў зачыняюцца, там застаюцца супрацоўнікі міліцыі, і што там адбываецца пасьля — ніхто ня ведае.
У нас былі прапановы ўсталяваць відэакамэры, якія б дзень і ноч назіралі за выбарчымі скрынямі, і такім чынам бы сумневы пэўнай часткі грамадзтва былі б разьвеяныя. Але Ярмошына сказала, што гэтыя навамодныя штучкі ім не патрэбныя.

Цыганкоў: Ці зьявіліся сёлета нейкія новыя мэтады і асаблівасьці ў барацьбе ўладаў супраць незалежных назіральнікаў?

Стэфановіч: Ведаеце, усё новае — гэта добра забытае старое. Памятаю, яшчэ ў 2001 годзе нам у рукі трапіла інструкцыя для праўладных назіральнікаў пра тое, як трэба нэўтралізоўваць незалежных назіральнікаў. І там было шмат рэцэптаў — ад таго, што балбатаць зь ім і адцягваць ягоную ўвагу да таго, што пісаць у камісію скаргу на яго, нібыта ён перашкаджае працы камісіі.

Што тычыцца нашых калегаў з кампаніі «Права выбару», — то мы бачым, што такія мэтады актыўна выкарыстоўваюцца. Альбо выдаляюць за тое, што назіральнікі карыстаюцца фота і відэа. Паводле меркаваньня ЦВК, ім чамусьці забаронена гэта рабіць бяз згоды камісіі. Але ў артыкуле 13 Выбарчага кодэксу пра тое, што забаронена рабіць назіральніку — не ўказана, што яму забаронена рабіць фота і відэаздымкі. Яны здымаюць працу камісіі не падчас прыватнага жыцьця, а падчас вельмі важнага грамадзкага мерапрыемства.

  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода».  На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

XS
SM
MD
LG