Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня ў Менску плянуецца «Шэсьце нацыянальнага сьцяга»: ад пл. Свабоды да пл. Якуба Коласа


Прыхільнікі ігнараваньня выбараў заклікаюць сабрацца на плошчы Свабоды 10 кастрычніка а 17-й, потым прайсьціся пад нацыянальнымі сьцягамі да плошчы Якуба Коласа.

Кандыдат у прэзыдэнты на выбарах-2010 Мікола Статкевіч заклікаў прыходзіць на плошчу Свабоды (каля Ратушы), каб выказаць стаўленьне да выбараў-2015, якія называе «балаганам, зь якім усё зразумела». Пасьля нядоўгіх прамоваў ён прапануе прайсьціся па горадзе да плошчы Якуба Коласа.

Папярэднія акцыі апазыцыйных лідэраў прайшлі ў форме «народных сходаў» 23 верасьня і 4 кастрычніка. Акцыі сабралі па розных падліках ад 300 да 1000 чалавек.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG