Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кангрэсмэны ЗША падтрымалі адмену забароны на экспарт нафты


U.S. -- A file photograph showing pumping units sihouetted against a setting sun work continuously in an oil field near Los Angeles, California USA 11 March 2008.
U.S. -- A file photograph showing pumping units sihouetted against a setting sun work continuously in an oil field near Los Angeles, California USA 11 March 2008.

Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША прагаласавала ў пятніцу за зьняцьце дзейнай 40 гадоў забароны на вываз амэрыканскай нафты за мяжу.

261 кангрэсмен прагаласаваў за законапраект, 159 — супраць. Экспарт нафты быў забаронены заканадаўствам пасьля арабскага нафтавага эмбарга сярэдзіны ў 70-х гадоў мінулага стагодзьдзя, якое прывяло да рэзкага падаражэньня бэнзіну ў Амерыцы. Амерыканскія нафтавыя кампаніі ў імкненьні пашырыць рынкі збыту дамагаюцца адмены забароны, заяўляючы, што адпала неабходнасьць падтрымліваць такім чынам стратэгічны нафтавы рэзэрв краіны; адміністрацыя Абамы жадае захаваць забарону ў сіле. Яе адмена вельмі нязначна адаб’ецца на прыбытках нафтавых кампаній, лічыць Белы дом, і раіць Кангрэсу засяродзіцца на больш важнай задачы — садзейнічаньню пераходу Амэрыкі на энэргетыку, якая менш залежыць ад вуглевадароднай сыравіны. Зьняцьце забароны на экспарт нафты, заяўляюць праціўнікі захаду, прывядзе да росту коштаў на бэнзін унутры краіны. Паводле афіцыйнай статыстыкі, кошт бэнзіну для амэрыканскіх аўтамабілістаў упаў да ўзроўню 2004 года.

Законапраект, ухвалены ніжняй палатай Кангрэсу, цяпер паступае ў Сэнат, дзе яго шанцы расцэньваюцца як неадназначныя.

Нафтавы рынак млява адрэагаваў на галасаваньне ў Палаце прадстаўнікоў: цана нафты паднялася ўсяго на 0,4 працэнту і склала 49,63 даляраў за барэль.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG