Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 10 кастрычніка 2015: Місія ПАРЭ ў Менску; сустрэча з кандыдатамі ў прэзыдэнты


Падзеі і даты гэтага дня ў Беларус, сьвеце, гісторыі.

Афіша:

Місія Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ) для назіраньня за выбарамі прэзыдэнта ў Беларусі з 10 чалавек плянуе сустрэцца з кандыдатамі ў прэзыдэнты Беларусі, старшынёй Цэнтральнай выбарчай камісіі, прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці і СМІ.

Прэс-клюб Беларусь арганізуе сустрэчу з кандыдатамі ў прэзыдэнты, экспэртамі і беларускімі журналістамі. Сустрэча адбудзецца ў 14.00 у канфэрэнц-зале гатэля «Эўропа» (вул. Інтэрнацыянальная, 28). Чакаюцца кандыдаты ў прэзыдэнты: Тацяна Караткевіч, Сяргей Гайдукевіч, Мікалай Улаховіч. У 15.00 далучацца экспэрты Сяргей Чалы, Анатоль Панькоўскі і Валер Карбалевіч.

У гісторыі:

1577 — Магілёў і Мазыр атрымалі Магдэбурскае права.

1939 — падпісаная дамова паміж СССР і Літвой, паводле якой Літве адышлі Вільня і Віленская вобласьць.

1796 — нарадзіўся Міхал Без-Карніловіч, беларускі гісторык, этнограф, вайсковы тапограф, генэрал-маёр.

1813 — нарадзіўся Джузэпэ Вэрдзі, італьянскі кампазытар.

1930 — нарадзіўся Гаральд Пінтэр, брытанскі драматург, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры 2005 году.

1940 — нарадзіўся Кастусь Тарасаў, беларускі пісьменьнік, гісторык, дзяяч нацыянальна-дэмакратычнага руху Беларусі.

У памяці:

1640 — памёр Мікалай Трызна, дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.

1783 — памёр Людвік Грынцэвіч, беларускі архітэктар эпохі позьняга барока.

1833 — памёр Міхал Клеафас Агінскі, дзяржаўны дзяяч Рэчы Паспалітай, дыплямат, кампазытар.

1938 — У ГУЛагу памёр Адам Бабарэка, беларускі пісьменьнік і літаратуразнаўца. Пачаў публікавацца ад 1920 году. У 1925 выдаў кнігу «Апавяданьні». Распрацоўваў пытаньні літаратуразнаўства і эстэтыкі, дасьледаваў літаратурны працэс. Шэраг працаў прысьвяціў творчасьці Я. Коласа, М. Багдановіча, У. Дубоўкі, М. Чарота, З. Бядулі і іншых беларускіх пісьменьнікаў.

Цытата:

«Любоў да Радзімы мае перадумовай веданьне мінулага свайго народу — яго перамог і паражэньняў, здабыткаў і страт, яго герояў, мысьліцеляў, вялікіх майстроў, помнікаў духоўнай і матэрыяльнай культуры. Памяць патрабуе клопату. Гэта тым больш тычыцца мінуўшчыны беларускага народу, які так часта апынаўся пад сьмерчам ваенных дзеяньняў і цярпеў незаменныя страты людзей. каштоўнасьцяў, духоўных скарбаў. Любоў да Радзімы не зьяўляецца, аднак, вынікам атрыманых ведаў^; хутчэй імкненьне да ведаў ёсьць вынік любові да Радзімы. Менавіта любоўю да Радзімы дыктуецца жаданьне прасякаць загадкі даўніны, даведвацца пра тое, што было, але чаго ўжо няма, ці што засталося малапрыкметнымі сьлядамі ў скупых словах летапісаў і нешматлікіх дакумэнтах, што зацерлася гужам стагодзьдзяў, зацягнулася глухімі туманамі мінулых эпох».

Кастусь Тарасаў, з прадмовы да сваёй кніжкі «Памяць пра легенды».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG