Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі затрымалі ўкраінскіх тэлежурналістаў


У Беларусі затрымалі дзьве здымачныя групы ўкраінскага тэлеканалу 1+1. Пра гэта паведаміла журналістка украінскага тэлеканалу ТСН Вольга Мальчэўская.

Мальчэўская напісала ў твітэры, што затрыманых на мяжы журналістаў шмат гадзінаў дапытвалі прадстаўнікі КГБ. Яна паведаміла Радыё Свабода, што адзін з чатырох затрыманых здолеў затэлефанаваць калегам, але цяпер сувязі з затрыманымі няма.

Пазьней затрыманыя зноў выйшлі на сувязь і паведамілі, што допыт супрацоўнікамі КГБ скончыўся, але іх па-ранейшаму не прапускаюць празь мяжу, бо пачалася дадатковая мытная праверка.

XS
SM
MD
LG