Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦВК: Больш за 28 працэнтаў выбарцаў ужо прагаласавалі датэрмінова


На 20 гадзін 9 кастрычніка бюлетэні для галасаваньня атрымалі 28,09% ад зарэгістраваных выбарцаў у Беларусі, паведамляецца на сайце Цэнтральнай выбарчай камісіі.

Гэты паказчык значна вышэйшы, чым падчас мінулых прэзыдэнцкіх выбараў. У 2010 годзе за ўсе пяць дзён датэрмінова прагаласавалі — 23,1%.

Датэрміновае галасаваньне працягнецца заўтра, 10 кастрычніка. Праваабаронцы фіксуюць завышэньне дадзеных яўкі з боку выбарчых камісіяў, шматлікія выпадкі прымусу да ўдзелу ў галасаваньні і ўмяшаньне ў працу камісіяў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG