Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

9 кастрычніка з Цэнтру сацыяльнага абслугоўваньня насельніцтва ў Барысаве «па пагадненьні бакоў» звольнілі Тацяну Шаўчэнкаву, назіральніцу ад «Права выбару — 2015» на ўчастку № 41.

Пра гэта паведамляе прэс-служба кампаніі назіраньня «Права выбару — 2015».

«Сёньня мяне выклікала дырэктарка Цэнтру і прапанавала неадкладна звольніць мяне па пагадненьні бакоў. Але я зразумела, што калі не падпішу па пагадненьні бакоў, то пачнецца цкаваньне — мне гэта абсалютна ня трэба, у мяне для гэтага слабыя нэрвы. Пад мяне пачалі капаць, таму маглі проста звольніць па службовай неадпаведнасьці», — сказала Тацяна Шаўчэнкава.

Назіральніца ў шоку ад імклівасьці звальненьня. Яна адна выхоўвае 10-гадовага сына.

«Мне было сказана так: вы працуеце ў дзяржустанове, заробак вам плоціць дзяржава. І куды вы палезьлі? Хацелі падзарабіць? Тады хай яны цяпер вас і кормяць; вы свабодныя, пішыце заяву», — распавяла Тацяна Шаўчэнкава.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG