Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Творы Сьвятланы Алексіевіч пачнуць вывучаць у школе


Кнігі Сьвятланы Алексіевіч на міжнароднай кніжнай выставе ў лютым 2015 году

Кнігі Сьвятланы Алексіевіч на міжнароднай кніжнай выставе ў лютым 2015 году

У новыя навучальныя праграмы для 11-га кляса ўвойдуць два творы Сьвятланы Алексіевіч —"Чарнобыльская малітва" і «Цынкавыя хлопчыкі».

Пра гэта паведамляе агенцтва БелаПАН са спасылкай на прэс-службу Міністэрства адукацыі.

Гэтыя творы будуць вывучацца «як на павышаным, так і на базавым узроўні», адзначылі ў міністэрстве.

Паводле інфармацыі Нацыянальнага інстытуту адукацыі Мінадукацыі, праграмы плянуецца зацьвердзіць у гэтым месяцы, а вучыцца паводле іх школьнікі будуць пачынаючы з 2015/2016 навучальнага году.

Творчасьць Алексіевіч будзе прадстаўлена ў разьдзеле «расейскамоўныя пісьменьнікі Беларусі». Цяпер творчасьць беларускай пісьменьніцы, якая 8 кастрычніка стала нобэлеўскім ляўрэатам, у школах Беларусі не вывучаюць.

У праграмны сьпіс расейскамоўнай літаратуры Беларусі цяпер ўваходзяць, сярод іншага, «Каратели» Алеся Адамовіча, «Вам задание» Мікалая Чаргінца, лірыка Ізяслава Катлярова (8 кляс), «Радимичи» Натальлі Голубевай, «Польша не заграница» Алега Ждана, аповесьці Анатоля Андрэева (11 кляс).

XS
SM
MD
LG