Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На адным зь віцебскіх участкаў знайшліся «даатрыманыя» бюлетэні


Павал Левінаў, архіўнае фота

Павал Левінаў, архіўнае фота

100 бюлетэняў дадалося на ўчастку № 61 Першамайскага раёну ў ноч пасьля першага дня датэрміновага галасаваньня. Прынамсі, пра гэта сьведчаць пратаколы ўчастковай камісіі.

Загадкавую зьяву ўдалося сфатаграфаваць праваабаронцу Паўлу Левінаву. Ён апавёў Радыё Свабода:

«Увечары 6 кастрычніка на ўчастку № 61 пасьля першага дня датэрміновага галасаваньня ўчастковая камісія мела 2050 бюлетэняў — так было запісана ў пратаколе. Добра, што я яго сфатаграфаваў! Бо раніцай 7 верасьня, перад пачаткам другога дня датэрміновага галасаваньня, пратакол быў ужо іншы — і ў ім колькасьць атрыманых бюлетэняў ужо 2150 штук. Якім чынам камісія „даатрымала“ за ноч 100 бюлетэняў, для мяне загадка!»

Павал Левінаў кажа, што нават не спрабаваў дамагчыся тлумачэньняў гэтага факту:

«А што мне могуць сказаць? Што памыліліся ў падліках бюлетэняў? Або памыліліся, запісаўшы ня тую лічбу? Адно за адно ня лепей: атрымліваецца, яны й галасы так падлічваюць! Туды лічба, сюды лічба, тут забыліся, там пераблыталі, і ўвогуле ня так налічылі...І пасьля такіх во пратаколаў выбаршчыкаў пераконваюць, што ў камісіі бяруць самых дасьведчаных, самых падрыхтаваных, самых уважлівых і справядлівых. Мяне вось, прыкладам, у ніводную выбарчую камісію не ўзялі. Бо ведаюць: я пратаколы па два разы ні складаць, ні падпісваць ня буду!»

XS
SM
MD
LG