Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Залатыя яйкі


Жульен Дзюпрэ, «Час кармленьня» (1851)
Жульен Дзюпрэ, «Час кармленьня» (1851)

Паэт і перакладнік Фэлікс Баторын апавядае, што жыве на лецішчы ля Паўночных могілак Менску і, апрача градак, трымае курак.

Ці то могілкі, ці то згадка, што ён працаваў лекарам-анколягам і гінэколягам, наводзяць на жорсткае пытаньне: «Што, рэжаце іх?» І чую ў адказ: «Не, яны ў мяне толькі сваёй сьмерцю канаюць. Я заўжды рэзаў адно, каб выратаваць, дзеля жыцьця, а каб забіць, рэзаць не магу».

У наш час яйкі ад курак, якіх ніколі не заб’юць, мне падаюцца залатымі і незвычайнымі. Няхай яны прыносяць здароўе гаспадару курак. Хай нагадваюць пра тое, што такія стваральныя людзі і ёсьць тварам і творам народу.

Аксана Спрынчан

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG