Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску міліцыя начуе побач са скрынямі для галасаваньня


Супрацоўнікі міліцыі зачыняюцца на ноч у памяшканьнях, дзе знаходзяцца і скрыні для галасаваньня, і сэйфы зь бюлетэнямі.

Пра такія выпадкі апавёў назіральнік ад партыі левых «Справядлівы сьвет» Вадзім Кузьмін:

«Пасьля сканчэньня датэрміновага галасаваньня скрыні з участкаў № 66 і № 69 Першамайскага раёну заносяць у адзін пакой, і супрацоўнікі міліцыі зачыняюцца зь імі на ноч. Чамусьці яны начуюць там, замест каб апячатаць дзьверы пакоя і вартаваць звонку. Усе ўмовы ёсьць: гэта школа № 46, там прасторнае фае, чаму б у ім не дзяжурыць? Навошта заставацца на ноч менавіта ў пакоі, дзе стаяць і скрыні для галасаваньня, а яшчэ — і сэйфы з бюлетэнямі? Я хацеў сфатаграфаваць гэты пакой, але на мяне накінулася з прэтэнзіямі старшыня камісіі № 69. Сказала, што я не маю права фатаграфаваць гэта».

Вадзім Кузьмін адзначае, што на ўчастку № 69 ён ужо зафіксаваў шэраг парушэньняў. У прыватнасьці, старшыня камісіі не пагаджаецца напрыканцы дня вывешваць пратаколы з колькасьцю прагаласаваўшых. Назіральнік зьвяртае ўвагу на тое, што скрыні на ўчастках №№ 66 і 69 празрыстыя, але верхняя частка прыкручаная шрубкамі, і раскруціць іх — пара хвілінаў. Так што для нейкіх маніпуляцый тут поўная прастора. Спадар Кузьмін прапанаваў апячатаць крышкі скрыняў, аднак старшыні камісій не пагадзіліся.

Што да сытуацыі, калі міліцыянты начуюць побач са скрынямі для галасаваньня, то такое ж назіраецца і на выбарчым участку № 68, які месьціцца ў будынку кандытарскай фабрыкі «Віцьба». Вадзім Кузьмін таксама зарэгістраваны там у якасьці назіральніка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG