Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фатаграфуйце што хочаце, толькі не прыводзьце журналістаў


Марыя Касьян, праваабаронца «Вясны»

Марыя Касьян, праваабаронца «Вясны»

У Менску на 55-м участку, які знаходзіцца ў мікрараёне Ўручча, усталявана празрыстая скрыня для папярэдняга галасаваньня. Цягам двух першых дзён назіральнікам адмаўлялі ў магчымасьці здымаць гэтую скрыню на фота і відэа перад перапынкам, каб потым параўнаць з тым, што будзе пасьля перапынку. 8 кастрычніка пасьля абеду дазвол удалося атрымаць. Што дапамагло?

Назіральніца зь «Вясны» Марыя Касьян апавяла карэспандэнту Свабоды:

«Мы папярэдзілі, што паклічам журналістаў, у тым ліку замежых. Гэта вельмі рэдкая ў нас зьява — празрыстая скрыня, і таму мы сказалі, што журналісты з радасьцю прыедуць і зробяць рэпартажы, што ёсьць такая забарона. У выніку сябры камісіі забегалі, раіліся і вось старшыня сказаў, што можам здымаць што заўгодна, толькі каб не прыводзілі журналістаў», — сказала праваабаронца Марыя Касьян.

А вось на 14-м участку па вуліцы Шаранговіча адмову карыстацца фотаапаратам на ўчастку назіральнікам не адмянілі: «Мне пагражаюць пазбаўленьнем акрэдытацыі назіральніка за тое, што абураюся і патрабую дазволіць здымку пратаколаў», — паведаміў Свабодзе назіральнік Алег Гаеўскі.

XS
SM
MD
LG