Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўлу Вінаградаву хочуць працягнуць нагляд


Павал Вінаградаў, архіўнае фота
Павал Вінаградаў, архіўнае фота

Актывіста Паўла Вінаградава выклікалі ў суд Бярэзінскага раёну для разгляду прадстаўленьня Бярэзінскага РАУС аб працягу прэвэнтыўнага нагляду.

Пасяджэньне адбудзецца 9 кастрычніка ў 14:30.

«Суд Бярэзінскага раёну будзе мне працягваць нагляд. 3,5 года нагляду я ўжо адбыў. Да канца нагляду заставалася 17 дзён. Парушэньняў няма. Афіцыйнае працаўладкаваньне ёсьць. Апошняе адміністрацыйнае правапарушэньне было невядома калі. Чым жа, цікава, яны будуць матываваць? Няўжо гэтая дзьвіжуха з-за выбараў? Не, ня можа быць. Толькі не ў маёй любімай Беларусі)», — напісаў Павал Вінаградаў у фэйсбуку.

На пачатку лістапада мінулага года супрацоўнікі Маскоўскага РУУС Менску прапанавалі Паўлу зьехаць на радзіму да бацькі. Да 25 кастрычніка Павал павінен знаходзіцца пад наглядам Бярэзінскай міліцыі.

Паўла рэгулярна затрымлівалі перад кожнай больш-менш важнай падзеяй у Менску. З 2011 году ён правёў на Акрэсьціна больш за 200 сутак.

У 2011 годзе грамадзкі актывіст Павал Вінаградаў быў асуджаны на 4 гады зьняволеньня паводле абвінавачаньня ва ўдзеле ў масавых беспарадках у дзень прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня 2010 году. Пазьней Вінаградава вызвалілі з калёніі праз памілаваньне Аляксандрам Лукашэнкам, але неўзабаве паставілі пад прэвэнтыўны нагляд. Пасьля аднаго з апошніх арыштаў Паўлу Вінаградаву ў Маскоўскім РАУС адкрыта сказалі, што яму лепш зьехаць зь Менску, інакш «ягоныя арышты ня скончацца».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG