Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Назіральнік Мікалай Казлоў: На ўчастак прыйшлі 6 «карусельшчыкаў»


Мікалай Казлоў

Мікалай Казлоў

Былы падпалкоўнік міліцыі, назіральнік ад АГП Мікалай Казлоў паведаміў, што на 24 участку прадухіліў галасаваньне гэтак званых «карусельшчыкаў» — асоб, якія галасуюць па некалькі разоў на розных участках.

«Іх шасьцёра, зь іх дзьве жанчыны. Частка зь іх прайшлі ўжо ў пакой для галасаваньня і папрасілі бюлетэні, але неяк заблыталіся, калі называлі дамы, дзе нібыта жывуць. Другія яшчэ былі ў калідоры. Ім, відаць, далі знак, што тут назіральнікі, бо яны не прагаласавалі і сышлі. На вуліцы я іх дагнаў, спытаў, адкуль яны. Кажуць, што жывуць тут, што сям’я, але не падобна да таго. Сыходзяць ад мяне», — паведаміў Мікалай Казлоў.

24-ты ўчастак — на вуліцы Максіма Багдановіча. Старшыня выбарчай камісіі тут Аляўтына Гладкая, яе намесьнік — Аляксей Пятніца. У 2008 годзе падчас парлямэнцкіх выбараў Гладкая і Пятніца ўзначальвалі выбарчую камісію на ўчастку, дзе Мікалай Казлоў, тады супрацоўнік міліцыі, заўважыў, як у скрыню ўкідвалі фальшывыя бюлетэні. Мікалай Казлоў казаў, што гэта рабілі Аляўтына Гладкая і Аляксей Пятніца. Самі яны гэта адмаўляюць. Мікалая Казлова пасьля выбараў звольнілі зь міліцыі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG