Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грашовая частка Нобэлеўскай прэміі роўная 17 мільярдам беларускіх рублёў


Нобэлеўскі камітэт вырашыў, што грашовая частка адной поўнай Нобэлеўскай прэміі ў 2015 годзе будзе роўная 8 мільёнам швэдзкіх кронаў (973 тысячы амэрыканскіх даляраў; 17 мільярдаў беларускіх рублёў). Гэта, як паведамляе афіцыйны сайт прэміі, эквівалентна 98% вартасьці Нобэлеўскай прэміі ў 1901 годзе, калі прэміі прысуджаліся ўпершыню. Тады ляўрэат атрымліваў суму 150 тысяч швэдзкіх кронаў.

Грашовая частка Нобэлеўскай прэміі аднолькавая для кожнай зь пяці катэгорый (фізыялёгія і мэдыцына, фізыка, хімія, літаратура, прэмія міру). Калі ляўрэатаў болей, чым адзін чалавек, дык суму дзеляць паміж імі.

На працягу больш чым 100-гадовай гісторыі прэміі і намінальная вартасьць прэміі ў швэдзкіх кронах, і яе «набыўная» або"рынкавая" вартасьць значна мяняліся. Найменшую «рынкавую» вартасьць сума Нобэлеўскай прэміі мела ў 1919 годзе (28% вартасьці 1901 году; 2,2 мільёна кронаў), найбольшую — у 2001 годзе (144% вартасьці 1901 году; 11,7 мільёна кронаў).

Дакладная табліца зьменаў вартасьці Нобэлеўскай прэміі знаходзіцца тут.

XS
SM
MD
LG