Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У віцебскай школе з Лукашэнкі зрабілі дзяржаўны сымбаль


Паводле артыкула 19 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, сымбалі дзяржавы — гэта сьцяг, герб і гімн. А ў віцебскай школе № 12 — яшчэ й Аляксандар Лукашэнка.

Зь левага краю стэнда «Дзяржаўная сымболіка Рэспублікі Беларусь» на вучняў і настаўнікаў глядзіць партрэт Аляксандра Лукашэнкі — з подпісам, што гэта прэзыдэнт краіны. А правей — выявы герба, сьцяга і дзяржаўнага гімна. Тут жа ўмацаваны і сапраўдны чырвона-зялёны сьцяг з тканіны, а побач — сьцяг з гербам Віцебску. Сьцяга Віцебскай вобласьці, на якім ёсьць выява Пагоні, няма.

Паводле праваабаронцы Паўла Левінава, назіральніка на прэзыдэнцкіх выбарах, стэнд з «удасканаленай» дзяржаўнай сымболікай зьявіўся невыпадкова:

Павал Левінаў
Павал Левінаў

«Ідзе выбарчая кампанія, і таму ня столькі дзецям, колькі іхным бацькам — выбаршчыкам хочуць укласьці ў галовы, што менавіта Лукашэнка — прэзыдэнт. Вечны і нязьменны. І нават сымбаль беларускай дзяржавы. Такая вось агітацыя нароўні з замбаваньнем насельніцтва. Тут, у сярэдняй школе № 12, месьціцца ўчастак для галасаваньня № 40 Першамайскага раёну. Участковая камісія на 100% складаецца з настаўнікаў гэтай школы, а дырэктар школы ўзначальвае Першамайскую раённую тэрытарыяльную камісію. Калі адміністрацыя школы не бянтэжыцца ўсталяваць стэнд зь дзяржаўнай сымболікай, якая не адпавядае Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, то й вынікі выбараў, лічу, прадказальныя!»

Стэнд «Дзяржаўная сымболіка Рэспублікі Беларусь» вітае выбарцаў — жыхароў мікрараёну ў школьным фае, празь якое праходзяць на выбарчыя ўчасткі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG