Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Справу графіцістаў працягнулі да 30 лістапада


Падазраваным па «справе графіцістаў» Максіму Пякарскаму, Вадзіму Жаромскаму, Вячаславу Касінераву і Яраславу Ўльяненкаву паведамілі са Сьледчага камітэту, што тэрмін папярэдняга сьледзтва працягнуты да 30 лістапада.

11 жніўня пяцёх хлопцаў жорстка затрымалі паводле крымінальных спраў за беларускамоўныя графіці «Беларусь мае быць беларускай» і «Рэвалюцыя сьвядомасьці, яна ўжо ідзе...», а таксама за запэцкваньне фарбай сацыяльнага білборда з выявамі супрацоўнікаў міліцыі.

Юрыст праваабарончага цэнтру «Вясна» Наста Лойка лічыць, што сьледзтва само сябе загнала ў тупік:

«Сьледчы камітэт адмовіўся перакваліфікаваць справу на больш мяккі артыкул, а спыніць яе ня могуць праз тое, што накіравалі некалькі рэчаў на экспэртызы, якія могуць цягнуцца вельмі доўга. Аб’ектыўна зь юрыдычнага пункту гледжаньня ім трэба дачакацца вынікаў гэтых экспэртыз. Дзіўна, аднак, што не вядуцца пры гэтым іншыя сьледчыя дзеяньні, хаця ў паказаньнях фігурантаў засталіся супярэчнасьці. Такая падвешаная сытуацыя зручная і для ўладаў — у любы момант можна іх зноў узяць пад варту, таму гэта залежыць ад вынікаў выбараў прэзыдэнта і іх наступстваў».

XS
SM
MD
LG