Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзякуючы «Свабодзе», каровы ў Блоні не памруць з голаду


Мясцовыя ўлады аграгарадка Блонь і кіраўніцтва саўгасу «Індустрыя» апэратыўна адрэагавалі на публікацыю Свабоды.

Добрая навіна прыйшла з Блоні Пухавіцкага раёна ад героя праграмы «Падарожжы «Свабоды» Міхаіла Мартышэнкі.

У спадара Міхаіла сельскія ўлады забралі зямлю, якую самі ж некалькі гадоў таму выдзелілі яму пад пашу. Наўзамен прапанавалі забалочаны ўчастак ля ракі. Гаспадар невялікага статка пра свой адчай распавёў нашаму радыё.

Адразу пасьля публікацыі на нашым сайце гэтай гісторыі кіраўніцтва саўгаса «Індустрыя» праявіла клопат пра селяніна. Дырэктар саўгаса Мікалай Быкаў асабіста прапанаваў Міхаілу Мартышэнку карыстацца кармамі з фэрмы.

Міхаіл Мартышэнка трымае 9 кароў, малако якіх здае дзяржаве. У 2014 годзе ён быў прызнаны пераможцам конкурсу па здачы малака ў раёне.

Міхаіл Мартышэнка

Міхаіл Мартышэнка

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG