Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нобэль па хіміі далі за досьледы «наладкі» ДНК


Сёлетнюю Нобэлеўскую прэмію па хіміі атрымалі Томас Ліндаль (Швэцыя), Пол Модрыч (ЗША) і Азіз Санджар (ЗША, народжаны ў Турцыі) за «досьледы мэханізмаў рэпарацыі ДНК».

Пра гэта паведамляецца на сайце Нобэлеўскага камітэту.


Томас Ліндаль зьяўляецца сябрам Каралеўскай Швэдзкай Акадэміі Навук, якая прысуджае Нобэлеўскія прэміі па фізыцы і хіміі. Як адзначыў сёньня сталы сакратар Акадэміі Ёран Хансан, Ліндаль ніякім чынам ня ўдзельнічаў у вызначэньні сёлетніх нобэлеўскіх ляўрэатаў па хіміі.


Цырымонія ўганараваньня ляўрэатаў адбудзецца ў Стакгольме, 10 сьнежня, у дзень сьмерці Альфрэда Нобэля.

XS
SM
MD
LG