Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У першы дзень датэрміновага галасаваньня на ўчасткі прыйшло амаль 4,5% выбаршчыкаў – ЦВК


У першы дзень датэрміновага галасаваньня на выбарах прэзыдэнта Беларусі, якое пачалося ў аўторак, на ўчасткі прыйшло 4,49% выбаршчыкаў, гаворыцца ў паведамленьні на сайце Цэнтарвыбаркаму.

У першы дзень датэрміновага галасаваньня на выбарах прэзыдэнта Беларусі, якое пачалося ў аўторак, на ўчасткі прыйшло 4,49% выбаршчыкаў, гаворыцца ў паведамленьні на сайце Цэнтарвыбаркаму.

У Берасьцейскай вобласьці свае галасы за кандыдатаў у прэзыдэнты 6 кастрычніка аддалі 5,04% выбаршчыкаў, у Віцебскай – 5,11%, у Гомельскай – 4,03%, у Гарадзенскай – 3,84%, у Менскай – 4, 61%, у Магілёўскай – 4,04%. У Менску ў першы дзень прагаласавала 4,62% выбаршчыкаў, інфармуе ЦВК.

На тэрыторыі краіны створана 6129 участкаў для галасаваньня. У сьпісы выбаршчыкаў уключаны 6.995.181 чалавек.

Датэрміновае галасаваньне працягнецца да 10 кастрычніка. Прэзыдэнцкія выбары прызначаныя на 11 кастрычніка 2015 году.

Кандыдатамі на пасаду кіраўніка дзяржавы зьяўляюцца старшыня Лібэральна-дэмакратычнай партыі Беларусі Сяргей Гайдукевіч, актывістка кампаніі «Гавары праўду!» Тацяна Караткевіч, дзейны прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка ды вярхоўны атаман РГА «Беларускае казацтва» Мікалай Улаховіч.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG