Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Крэмль не камэнтуе заявы Лукашэнкі пра расейскую авіябазу ў Беларусі


Дзьмітры Пяскоў

Дзьмітры Пяскоў

У Крамлі пакуль не камэнтуюць агучаную ў аўторак заяву Аляксандра Лукашэнкі наконт расейскай авіябазы ў Беларусі, заявіў прэс-сакратар кіраўніка расейскай дзяржавы Дзьмітры Пяскоў.

«Я пакуль не гатовы камэнтаваць. Гэта трэба праверыць, пра што ідзе гаворка, і толькі пасьля гэтага мы зможам нешта сказаць», — сказаў ён журналістам, адказваючы на просьбу пракамэнтаваць словы беларускага лідэра.

У аўторак Лукашэнка заявіў, што яго краіне не патрэбная расейская вайсковая база. Беларускі лідэр таксама выказаў незадавальненьне, тым, што гэтая тэма зьявілася ў расейскіх СМІ.

«Гаворкі пра тое, каб разьмясьціць расейскую авіябазу на тэрыторыі Беларусі, ніколі не вялося. Я нічога пра гэта ня ведаю. Чалавек, які павінен прымаць гэтае рашэньне, — я пра гэта нічога ня ведаю», — сказаў Аляксандар Лукашэнка ў аўторак на сустрэчы з жыхарамі Менскага раёну.

XS
SM
MD
LG